Настаўніца з вялікай літары
Два гады працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі “Хадосаўская базавая школа” Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Данцэвіч Наталля Валер’еўна. Гэта настаўніца з вялікай літары і всебакова адукаваная асоба. У свой час яна скончыла Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ( мае педагагічную і юрыдычную адукацыю).
Настаўніца добра ведае тэорыю свайго прадмета і ўмее перадаць веды вучням. На ўроках рускай мовы і літаратуры выкарыстоўвае інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі, новыя методыкі выкладання рускай мовы і літаратуры, накіраваныя на фарміраванне ў вучняў сучасных кампетэнцый, на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці вучняў з мэтай павышэння граматнасці навучэнцаў.
Рэзультатыўнасць сістэмы пазакласнай работы Наталлі Валер’еўны пацвярджаецца высокімі вынікамі яе вучняў у шматлікіх конкурсах. Для вучняў школы ў рамках Тыдня праваслаўя ў студзені 2021 года была падрыхтавана літаратурная пастаноўка “Ноч перад Раством” па твору Н.В.Гогаля. У марце 2021 года два вучня 9 класа (Самаркін Г. і Машчук К.) ўдзельнічалі ў раённым конкурсе дзіцячых сачыненняў “Калі б я быў сенатарам…”, арганізаваным пастаяннай камісіяй Савета Рэспублікі па міжнародным справам і нацыянальнай бяспецы, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, па выніках якога вучні разам з настаўніцай былі запрошаны для ўзнагароджання ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сабрання Рэспублікі Беларусь у горад Мінск. Вучні і настаўніца мелі магчымасць пабываць у Музеі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальнай бібліятэцы.
У лютым 2022 года вучань 6 класа Прывядзенец А. пад кіраўніцтвам настаўніцы Н.В.Данцэвіч прымаў удзел у інтэрнэт-алімпіядзе па школьным прадметам, арганізаванай УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім. М.Танка”.
У марце 2022 года вучань 9 класа Курнец Я. пад кіраўніцтвам Данцэвіч Н.В. таксама ўдзельнічаў ў раённым конкурсе эсэ “Ведай сваю Канстытуцыю” на тэму “Закон галоўны, Закон важны – Канстытуцыя страны”, арганізаваным аддзелам па адукацыі Камянецкага раённага выканаўчага камітэту і Камянецкім раённым аб’яднаннем прафсаюзаў. Па выніках конкурсу ўсе настаўнікі і вучні (аўтары лепшых работ) 15 сакавіка 2022 года далучыліся да Усебеларускай акцыі “Мы - грамадзяне Беларусі!” ля сцен Камянецкай Вежы.
Таксама ў марце 2022 года вучаніца 8 класа Першуновіч Таццяна пад кіраўніцтвам Н.В.Данцэвіч ўдзельнічала ў конкурсе творчых работ “Мая будучая прафесія - настаўнік”, арганізаваным Пінскім каледжам УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”, па выніках якога былі вучаніца была ўзнагароджана дыпломам.
У красавіку 2022 года 15 вучняў школы (школьны арганізатар – Данцэвіч Н.В.) ўдзельнічалі ў Міжнародных адукацыйных конкурсах “Алімпіс 2022 – Вясенняя сесія” і сталі ўладальнікамі 24 дыпломаў і 8 пахвальных грамат па розных вучэбных прадметах ( з іх – 4 дыплома 1 ступені, 1 дыплом 2 ступені, 2 дыплома 3 ступені па рускай мове і літаратуры)
Штогод амаль трэць вучняў школы прымаюць удзел у конкурсе Беларускай асацыацыі “Конкурс” па рускай мове і літаратуры “Жураўлік”.
Наталля Валер’еўна мае добрую метадычную падрыхтоўку, пастаянна працуе над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню. Як настаўніца рускай мовы і літаратуры в марце 2022 года ўдзельнічала ў раённым конкурсе метадычных распрацовак вучэбных і факультатыўных заняткаў “Мой лепшы урок” у намінацыі “Лепшы вучэбны занятак па прадмету “Руская мова і літаратура”, па выніках якога настаўніца з метадычнай распрацоўкай інтэграванага ўроку для вучняў 9 класа па тэме “Жыццё і творчасць М.Ю.Лермантава” заняла 1 месца ў Камянецкім раёне.
Данцэвіч Н.В. з’яўляецца класным кіраўніком вучняў 6 класа, таксама працуе сацыяльным педагогам школы. Як сацыяльны педагог цікавіцца праектнай дзейнасцю: у 2021 годзе працавала над праектам па організацыі шостага школьнага дня па тэме “Мой прафесійны арыенцір”, а ў 2022 годзе – “Ад малой Радзімы да вялікай страны”. Адносіны настаўніцы з бацькамі і вучнямі пабудаваны на павазе як дарослых, так і дзяцей, на прафесіяналізме, на ўзаемаразуменні.
Калегі адзначаюць высокую метадычную эрудыцыю, педагагічную культуру і асабістую прывабнасць маладой настаўніцы. Яна вельмі душэўны, адказны, спагадлівы і добры чалавек, які заўсёды прыйдзе на дапамогу.
Па выніках 2020/2021 і 2021/2022 навучальнага года Наталля Валер’еўна была ўзнагароджана падзячнымі лістамі ад кіраўніцтва раёна і школьнымі граматамі ад адміністрацыі за актыўны ўдзел у жыцці школы, высокі прафесіяналізм і творчы пошук.
Хочацца пажадаць маладой настаўніцы моцнага здароўя, жаночага шчасця, кар’ернага росту, здольных вучняў і ўсяго самага найлепшага ў жыцці.
раскрыть » / « свернуть