Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.10.2023

Экскурсія нікога не аставіла абыякавым

Здаецца зусім нядаўна пачаўся новы навучальны год, а ўжо хутка скончыцца першая чвэрць.

   У гэтым навучальным годзе вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхвавнню навучэнцаў. Першы урок называўся “Беларусь і я: дыялог міру і ўзаемаразумення. ”  

У верасні вучні нашай школы разам з кіраўніком патрыятычнага выхавання ўдзельнічалі ў пошукавай акцыі:знаходзілі месца пахавання ветэранаў вайны.

Ужо стала школьнай традыцыяй кожны год увосень і ўвесну праводзіць добраўпарадкаванне ля помніка на брацкай магіле партызанаў-каўпакаўцаў, якая знаходзіцца ў вёсцы Ражкоўка.У гэтым годзе наша дабрачынныя акцыя адбылася 28 верасня. Гэта сімвалічная дата для жыхароў вёскі. Менавіта 28 верасня 1942года здарылася цудоўнае выратаванне людзей ад растрэлу. Вучні мелі мажлівасць на свае вочы пабачыць драўляную скльптуры Божай Маці, падораную нямецкім афіцэрам, які дапамог выратаваць вёску, і праваслаўную ікону Ражкоўскай Божай маці.

13 кастрычніка вучні нашай школы разам з вучнямі Каленкавіцкай базавай школы наведалі з экскурсіяй 111 гвардэйскую Кёніксбегскую артылерыйскую брыгаду. З самога пачатку дзеці акунуліся ў вайсковую атмасферу: навучэнцы кожнай са школ уяўлялі сабою вайсковую адзінку – узвод. Гэта значыла,што па тэрыторый вайсковай часці трэба рухацца толькі строем, спяваць сваю песню. Дзеля таго,каб выклікаць цікавасць у школьнікаў і пашырыць іх веды аб службе ў арміі,была праведзена віктарына. Трэба было назваць па парадку ўсе воінскія званні ад самага малога да самага вялікага. З захапленнем вучні наведалі выставу тэхнікі. Вельмі спадабася дзецям спартыўны гарадок. Наш экскурсавод быў прыемна ўражаны фізічнай формай нашых хлопчыкаў і дзяўчынак. Пад час наведвання казармы школьнікі пазнаёміліся з распарадкам дня салдат, з рознымі варыянтамі ваеннай формы: зімовай і летняй, параднай і штодзённай. Ну, і канешне усе хлопчыкі чакалі, калі наш экскурсавод пакажа сапраудны аўтамат і прадэманструе разборку і зборку зброі. Пасля казармы вучні наведалі пляцоўку, на якой даведаліся як карэктуецца агонь артылерыі. Аказалася,каб быць карэктыроўшчыкам, трэба добра ведаць матэматыку і фізіку. У вайсковым клубе нашы школьнікі наведалі яшэ адну выставу зброі і даведаліся аб тым ,дзе у нашай рэспубліцы мажна набыць прафесію афіцэра.

   Па дарозе дадому вучні абменьваліся эмоцыямі. Экскурсія нікога не аставіла абыякавым. І хто ведае, можа менавіта гэта мерапрыемства дапаможа камусці абраць прафесію абаронцы Айчыны.

Фотоматериалы