Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы і няма мовы без яе носьбіта. І мы, беларусы, не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. У гэтым змаглі ў чарговы раз упэўніцца вучні і настаўнікі нашай школы, калі прымалі ўдзел у святкаванні Міжнароднага дня роднай мовы 21 ЛЮТАГА.

   Атмасфера свята адчувалася з ранку. Прыўзняты святочны настрой стваралі песні на словы беларускіх паэтаў, народная музыка, якія гучалі на перапынках.

   У школьнай бібліятэцы была наладжана выстава “Гаворым і чытаем па-беларуску”.

   На дошцы ў кабінеце быў аформлены флаер-фэст “Роднымі словамі”.

   Каманда “Пралескі” вучняў 5 класа паспаборнічала з камандай “Званочкі” вучняў 6 класа ў віктарыне “Размаўляем па-беларуску” і атрымала перамогу.

   Вучні 7-9 класаў, утварыўшы дзе каманды ( “Беларусы” і “Асілкі”),адгадвалі загадкі, рэбусы, рашалі шарады, метаграмы, адказвалі на пытанні з рубрыкі “Гэта цікава” ў інтэрактыўнай гульні “Знаўцы роднай мовы”. Мацнейшымі аказаліся “Асілкі”, якія праявілі крышку больш кемлівасці і эрудыцыі.

   Дзень роднай мовы прынёс прыемныя, цікавыя і карысныя хвіліны, пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі.

Фотоматериалы