Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

«Як ты дорага мне, мая родная мова»

«Як ты дорага мне, мая родная мова» - пад такім дэвізам з 19 па 23 верасня праходзіў ў школе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, кожны дзень якога быў насычаным і пазнавальным.

Атмасфера сапраўднага беларускага свята адчувалася ўжо ў першы дзень, калі з самага ранку школа сустракала прапановай “Будзьце ветлівымі: Вам не цяжка – нам прыемна”. Усе стараліся ўдзельнічаць у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску” . На працягу дня не толькі вучні, але і настаўнікіпрымалі ўдзел у стварэнні мастацкага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, выказвалі цёплыя словамі ў адрас роднай мовы ў арыгінальных паштоўках. Песні на словы беларускіх паэтаў, народная музыка, якія гучалі на перапынках, стваралі прыўзняты святочны настрой. А вучні, якія наведваюць групу падоўжанага дня, змаглі паўдзельнічаць у марафоне “Мова родная – мова модная” і самі паспяваць беларускія песні.

На працягу Тыдня прайшоў своеасаблівы марафон віктарын, гульняў, конкурсаў, экскурсій, што дазволіла ўсім вучням школы далучыцца да багатай спадчыны роднага краю, свайго народа.

З задавальненнем вучні 3-6 класаў наведалі музей “Беларуская хатка” ў Дзмітровіцкай СШ, дзе змаглі акунуцца ў быт сваіх прабабуль і прадзядуль. Вучні 4-7 класаў пабывалі ў Высокім, дзе пазнаёміліся з цікавай гісторый парка і самога горада. Беларускамоўныя мультфільмы, якія глядзелі вучні групы падоўжанага дня, былі не толькі забаўляльнымі, але і павучальнымі.

Вучні 7- 9 класаў паўдзельнічалі ў квет-гульні “Фальклор, фальклор – душа народа” і адзначылі, што беларуская мова, якую пранёс наш народ праз вякі, з’яўляецца найвялікшым нацыянальным скарбам. Свае думкі, пачуцці на конт роднай мовы дзеці змаглі выказаць у сваіх творчых работах “За што я люблю родную мову?”

У школьнай бібліятэцы была наладжана выстава “Сэрцам роднага слова краніся”.

Тыдзень беларускай мовы прынёс прыемныя, цікавыя і карысныя хвіліны ўсім яго ўдзельнікам, пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі, даў магчымасць кожнаму адчуць, што скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету адкрываюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру свайго народа

Фотоматериалы