Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.03.2022

Сустрэча-дыялог “Кніга – лепшы сябар” з Н.Нарэйка

 Адкажыце па шчырасці, ці ўсе з вас так захоплены сваёй працай, што могуць гадзінамі расказваць пра яе , прычым так , што слухачы разам з апавядальнікам то залівіста смяюцца, то пра штосьці задумваюцца, то змахваюць няпрошаную слязу. А калі аповед ідзе на прыгожай , ад душы, роднай беларускай мове. Гэта мая спроба перадаць ўражанні ад сустрэчы вучняў і настаўнікаў Хадосаўскай базавай школы з прадстауніком рэдакцыі рэгіянальных СМІ, адказным сакратаром газеты “Навіны Камянеччыны”, журналісткай, пісьменніцай Настассяй Нарэйка. Сустрэча адбылася 28 сакавіка 2022 года ў рамках запланаванага ў школе Тыдня дзіцячай кнігі і нікога не пакінула без уражанняў. Старшакласнікі і настаўнікі слухалі пра стварэнне газеты, студэнцкае жыццё ў БДУ, пра асаблівасці прафесіі “Журналістыка”, пра беларускі народ і цікавых людзей, з якімі сустракаецца журналіст на сваіх творчых шляхах. Пасля былі пытанні ад вучняў і настаўнікаў, за самае цікавае пытанне прыз ад пісьменніцы (зборнік “Счастье есть”) атрымала дзевяцікласніца Касянюк Вераніка. Удзельнікі сустрэчы засталіся задаволенымі, пажадалі пісьменіцы творчых поспехаў, новых вершаў і цікавых сустрэч.

Фотоматериалы