Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

11.05.2016

Святочны май

Святочны май у Хадосаўскай базавай школе

Пачатак сёлетняга мая быў багаты на святы: 1мая – Свята працы супала са Светлым Уваскрэсеннем Хрыстовым. Пасля светлай сядміцы 9 мая наш народ святкаваў Дзень Перамогі.

Настаўнікі і вучні дзяржаўнай установы адукацыі  “Хадосаўская базавая школа”  Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці прынялі актыўны ўдзел у розных выхаваўчых мерапрыемствах з нагоды гэтых святаў.

У красавіку, перад святам Перамогі, у школе праходзіла акцыя “Мемарыялы просяць дапамогі”, у ходзе якой вучні працавалі над добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля помнікаў загінуўшым воінам-землякам у аграгарадку Хадосы і весцы Ражкоўка.

11 мая 2016 года ў нашай школе адбылося пазакласнае выхаваўчае мерапрыемства “Фотаздымак з сямейнага альбома”, падрыхтаванае настаўніцай пачатковых класаў Лышчык А.М. Усім вядома, што вайна закранула кожную сям’ю ў Беларусі. Не ўсе з тых, хто пайшоў на фронт, вярнуўся дадому. І з кожным годам людзей, якія здабывалі Перамогу, становіцца ўсё менш. Таму вельмі важна,каб цяперашнія школьнікі памяталі пра сваіх дзядоў і прадзедаў. Вучні кожнага класа (Сініцкі Аляксей, Дзенісюк Мікіта, Капяльчук Карына, Яхнавец Марына, Ярмашук Надзея, Самаркін Вячаслаў, Дардюк Анастасія) і настаўнікі школы (Лышчык Алена Міхайлаўна, Дзенісюк Таццяна Васільеўна, Рагозіна Алена Аляксандраўна)  прадэманстравалі фотаздымкі і падрыхтавалі невялікія паведамленні пра сваіх дзядоў і прадзедаў, якія сваімі ўчынкамі і подзвігамі здабылі нам магчымасць жыць у мірнай дзяржаве. Мерапрыемства было вельмі хвалюючым. Вучань 4 класа Данялюк Андрэй паказаў фрагмент сваей працы “Мой слаўна прадзед”, з якой ён удзельчаў у раённым конкурсе даследчых работ вучняў “Юны даследчык”  у снежні 2015 года. У школьнай  бібліятэцы Макаравай Людмілай Мікалаеўнай  была падрыхтавана выстава, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, “Няхай не будзе вайны ніколі”.  

Фотоматериалы