Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Дзень роднай мовы

Ранiца 21 лютага у нашай школе пачалася незвычайна: настаунiкi беларускай мовы i лiтаратуры Манцэвiч Алена Мiкалаеуна i Епiмашка Надзея Вячэславауна,апрануушы нацыянальныя касцюмы,вiншавалi вучняу i настаунiкау з Днём роднай мовы i уручалi невялiкiя пазiтыуныя выеазваннi i прывiтаннi.
Каля трынаццатай гадзiне настаунiцы разам з вучнямi пicалi рэспублiканскую дыктоуку,прысвечаную вызваленню Беларусi ад нямецка- фашысцкiх захопнiкау.
Затым Алена Мiкалаеуна запрасiла вучняу i настаунiкау на мерапрыемста,прысвечанае беларускай мове пад назвай " Таямнiцы беларускiх слоу". Вучнi 5-6 класау,апранутыя у нацыянальныя касцюмы,чыталi вершы беларускiх пiсьменнiкау пра мову. Дзецi з задавальненнем прынялi удзел у гульне-вiктарыне.
На прыканцы мерапрыемста вучань 7 класа прачытау верш - наказ ,якi пiсьменнiк В. Шнiп дае нам кожнаму:
" Мову родную беражы.
Мовай роднай даражы.
Мову родную шануй...
Мовы роднай не кiдай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькi з ею жыцця век."

Фотоматериалы