Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.04.2017

МЕСЯЧНИК ПРОФОРИЕНТАЦИИ

Шлях у прафесію пачынаецца ў школе

 

Работа – гэта найлепшы спосаб

 атрымліваць асалоду ад жыцця.

І. Кант

 

         У сакавіку – красавіку 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Хадосаўская базавая школа” Камянецкага раёна прайшлі мерапрымствы ў рамках Месячніка прафесійнай арыентацыі пад дэвізам “Выбірай будучыню сёння”.

На працягу месяца ў бібліятэцы працавала выстава “Усе работы добрыя, выбірай на густ”, арганізаваная бібліятэкарам школы Макаравай Л.М. Класныя кіраўнікі пачатковых класаў Язубец Н.В. і Егунова Т.В. падрыхтавалі гульню-віктарыну “Знаўцы прафесій: падарожжа па прафесіям ад А да Я”,

а класныя кіраўнікі 5 – 9 класаў правялі для вучняў тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны: “Самыя незвычайныя прафесіі свету”, “Свет маіх захапленняў”, “Свет прафесій”, “Пазнай самога сябе”, “Прафесіі нашых бацькоў”.

Настаўнікі мовы і літаратуры правялі конкурс сачыненняў “Прафесія для годнага заўтра”. У шосты школьны дзень, 18 сакавіка, прайшлі розныя мерапрыемствы тэматычнай прафесійнай суботы:  адкрыты дыялог “Прафесія маёй мары”, групавы занятак “Абарані прафесію”, кансультацыя для бацькоў па пытаннях выбару прафесіі.

У перыяд веснавых канікул у рамках акцыі “Карысныя  канікулы” для вучняў школы былі арганізаваны экскурсіі: вучні 1 – 2 класаў пабывалі на ферме падшэфнай гаспадаркі ААТ “Хадосы”, вучні 3-4 класаў наведалі з экскурсіяй Хадосаўскую сельскую бібліятэку, вучні 5 класа -  Хадосаўскі ФАП, дзе ім расказалі аб прафесіі медыцынскага работніка, вучні 6 класа - аддзяленне Беларусбанка аг. Хадосы, вучні 7 класа пабывалі на РУП “Белпошта” г. Камянца, вучні 8 класа - у Хадасоўскім дзіцячым яслі-садзе, дзе змаглі пазнаёміцца з прафесіямі выхавацеля і памочніка выхавацеля.  Вучні 9 класа мелі магчымасць прысутнічаць на мерапрыемстве, праведзеным “Віцебскай акадэміяй ветэрынарнай медыцыны” па прафесійнай арыентацыі школьнікаў, у Камянецкім ГДК і наведаць Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледж.


Педагогам-псіхолагам Гендзель Ю.В. сярод вучняў 4-5 класаў быў праведзены сацыялагічны апрос “Самыя  непрывабныя прафесіі”,  для вучняў 6 – 7 класаў была падрыхтавана акцыя “Воблака патрэбных прафесій”, а для вучняў 8 – 9 класаў была праведзена экскурсія ў Дэпартамент аховы МУС РБ Камянецкі аддзел.

Мерапрыемствы, падрыхтаваныя і арганізаваныя для вучняў, былі накіраваны перш за ўсё на павышэнне матывацыі моладзі да працы, на выхаванне цікавасці да запатрабаваных у наш час прафесій.

 

 

Фотоматериалы