Архив новостей - Ходосовская БШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.03.2018

Неделя Профориентации

Твая прафесія – твая будучыня…

 

Работа – гэта найлепшы спосаб

 атрымліваць асалоду ад жыцця.

І. Кант

          З 19 па 24 сакавіка 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Хадосаўская базавая школа” Камянецкага раёна прайшлі мерапрымствы ў рамках Тыдня прафесійнай арыентацыі пад дэвізам “Твая прафесія – твая будучыня”.

На працягу тыдня ў бібліятэцы працавала выстава “Усе работы добрыя, выбірай на густ”, арганізаваная бібліятэкарам школы Макаравай Л.М. Класныя кіраўнікі правялі тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны: “Свет сучасных прафесій”, “У ногу з часам: выбіраем прафесію”, “Знаўцы прафесій: падарожжа па прафесіям ад А да Я”, “Тэатр у пёстрых словах: тэатральныя прафесіі”. Вучнямі пачатковых класаў была прапанавана выстава малюнкаў: “Кем я стану?”

Выхавацелі груп падоўжана дня таксама арганізавалі для дзяцей цікавыя мерапрыемствы: гульню “Свет незвычайных прафесій”, ток-шоу “Выбар прафесіі – справа важная”, конкурс на лепшы малюнак “Прафессіі маіх бацькоў”.

У сераду адбылося паседжанне вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў па тэме “Рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь: праблемы і перспектывы”. Настаўніца пачатковых класаў Лышчык А.М. правяла адкрытае пазакласнае мерапрыемства для вучняў 2 класа ў форме вуснага часопіса “Вясёлка прафесій”, а класны кіраўнік 9 класа правяла вельмі цікавую і змястоўную класную гадзіну па тэме “Фінансавая прафарыентацыя: вывучаем прафесіі банкаўскіх работнікаў”

У шосты школьны дзень, 24 сакавіка, прайшлі розныя мерапрыемствы тэматычнай прафесійнай суботы: гульня “Астравы прафесій”, віктарына “Адгадай прафесію”. Таксама прайшоў майстар-клас бацькоў для вучняў па тэме “Прадавец: асабливасці прафесіі”, на якім мама вучня 7 класа Кісляка Мікалая Кісляк Таццяна Міхайлаўна расказала аб прафесіі прадаўца, запрасіла на экскурсію ў магазін “Гермес”, дзе яна працуе загадчыцай.

На працягу тыдня для вучняў школы былі арганізаваны экскурсіі: вучні 4 класа пабывалі на экскурсіі ў АС “Хадосы”, вучні 5 і 7  класаў наведалі кацельную гаспадарку КУМПП “Камянецкая ЖКГ”, вучні 6 класа - мехдвор падшэфнай гаспадаркі ААТ “Хадосы”, вучні групы падоўжанага дня наведалі з экскурсіяй Хадосаўскую сельскую бібліятэку, вучні 9 класа – ЦБУ №115 ААТ “АСБ Беларусбанк аг.Хадосы”, вучні 8 класа пабывалі ў “Хадасоўскім дзіцячым яслі-садзе”, дзе змаглі пазнаёміцца з прафесіямі выхавацеля і памочніка выхавацеля. 

Мерапрыемствы, падрыхтаваныя і арганізаваныя для вучняў, былі накіраваны перш за ўсё на павышэнне матывацыі школьнікаў да працы, на выхаванне цікавасці да запатрабаваных у наш час прафесій.

 

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце С.А. Нігірыш 

Фотоматериалы